Намеснік кіраўніка МЗС Павел Яблоньскі заявіў, што Польшча расцэньвае словы Уладзіміра Пуціна як правакацыю. У той жа час ён асуджае такое выкарыстанне гісторыі. У Міністэрства замежных спраў быў выкліканы расійскі амбасадар.
Павал Яблоньскі паінфармаваў, што расійскі амбасадар падчас размовы з польскім МЗС відавочна хваляваўся. Яго выклікалі ў сувязі з выступам Уладзіміра Пуціна, які падчас сустрэчы з Крамлёўскім саветам бяспекі заявіў, што Польшча аднавіла сваю незалежнасць дзякуючы намаганням Сталіна. Учора Пуцін назваў заходнія землі Польшчы «падарункам савецкага дыктатара». Ён таксама выказаў здагадку, што Польшча імкнецца ўмяшацца ва Украіну і захапіць частку яе тэрыторыі для сябе.
Павал Яблоньскі паведаміў журналістам пра далейшыя намеры міністэрства ў гэтай справе, бо амбасадар адхіліў усе абвінавачанні ў адрас прэзідэнта Расіі, бо яны, на ягоную думку, неабгрунтаваныя:
-Польскі бок заўсёды будзе прымяняць міжнароднае права. Я маю ўражанне, што спадар амбасадар быў выразна расхваляваны. Сустрэча была вельмі кароткай, а яго паводзіны не адпавядалі нормам дыпламатычнага пратаколу. Мы будзем надалей, разам з усімі нашымі саюзнікамі, аказваць уплыў на Расію, каб яна перастала паводзіць сябе агрэсіўна.
Намеснік кіраўніка МЗС падкрэсліў, што няма згоды на фальсіфікацыю як гісторыі, так і сучаснай рэчаіснасці:
-Амбасадар і сёння намагаўся агучваць такую пазіцыю. Я таксама падкрэсліў, што межы дзяржаваў – абсалютна непарушныя. Польшча катэгарычна супраць іх змен. Адначасова, калі ўзгадаць, як адбылося вызначэнне межаў, узгадваючы злачынствы Савецкай Расіі, то спробы гаварыць, што межы змяніліся ў выніку Другой сусветнай вайны, а гэта быў падарунак Сталіна, то гэта цынічная хлусня.
Учора Уладзімір Пуцін назваў заходнія землі Польшчы «падарункам савецкага дыктатара». Ён таксама выказаў здагадку, што Польшча імкнецца ўмяшацца ва Украіну і захапіць частку яе тэрыторыі для сябе.
ав