Беларуская Служба

Варшаўскі паўстанец: Не было такой сілы, каб спыніць нас

01.08.2023 09:29
1 жніўня ў памяць пра герояў Варашўскага паўстання ў сталіцы і іншых гарадах Мазоўша ў гадзіну «W» прагучыць вайсковая сірэна.
Помнік Варшаўскаму паўстанню падчас жалобных урачыстасцяў Фота: PAP/Radek Pietruszka

Жаданне адпомсціць за гады нямецкай акупацыі, але разам з тым страх перад колькасцю пралітай крыві – так успамінаюць момант пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года яго ўдзельнкі размове з Польскае радыё.

Януш Максімовіч «Янош» удзельнічаў у паўстанні ў складзе штурмавой роты Арміі Краёвай. Тады ён быў 14-гадовым падлеткам, які, як і многія яго равеснікі, бачыў усю жорсткасць акупацыі:

-Пасля пяці гадоў прыніжэнняў і ўсяго, што з гэтым звязана, здарыўся гэты нацыянальны ўздым. Мяне часта пытаюць, правільна гэта было ці не. Асабіста я лічу, што гэта было абсалютна правільна, таму што была каманда, былі прафесійныя афіцэры, якія гэтым кіравалі. У 1944 годзе, калі грымнулі артылерыйскія стрэлы і набліжаўся фронт, не было такой сілы, каб спыніць гэтых маладых людзей.

Па загадзе камандуючага Арміі Краёвай генерала Тадэвуша Камароўскага «Бора» 1 жніўня 1944 г. у 17 гадзін, у так званую гадзіну «W» распачалося Варшаўскае паўстанне, мэтай якога было вызваленне сталіца ад нямецкай акупацыі да прыходу Савецкай Арміі.

Паўстанне, якое павінна было доўжыцца некалькі дзён, капітулявала на пачатку кастрычніка пасля 63 дзён зацятай і крывавай барацьбы. У выніку загінулі ад 16 да 18 тыс. салдат Арміі Краёвай і каля 200 тыс. мірных жыхароў польскай сталіцы. Цэнтральная частка Варшавы была цалкам знішчана немцамі.

1 жніўня ў памяць пра герояў Варашўскага паўстання ў сталіцы і іншых гарадах Мазоўша ў гадзіну «W» прагучыць вайсковая сірэна.

iar/эж

Дзякуючы спецыяльнаму прыкладанню можна прайсці па слядах Варшаўскага паўстання

01.08.2023 07:00
У сталіцы ўсё яшчэ ёсць шмат слядоў тых дзён, ёсць месцы, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй.

Прэм'ер-міністр Маравецкі пра Варшаўскае паўстанне: «Хто хоча жыць як свабодны чалавек, павінен быць гатовы памерці за свабоду»

31.07.2023 19:45
«Хто хоча жыць як свабодны чалавек, павінен быць гатовы памерці за свабоду», – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі пра Варшаўскае паўстанне ў падкасце, апублікаваным у панядзелак, напярэдадні гадавіны Варшаўскага паўстання.