Беларуская Служба

ЕС выказаў салідарнасць з Польшчай у сувязі з парушэннем яе паветранай прасторы

03.08.2023 09:35
«Еўрасаюз цалкам падтрымлівае Польшчу і знаходзіцца ў цесным кантакце з ёй у сувязі з гэтым інцыдэнтам».
Ілюстрацыя Фота: MDart10 / Shutterstock

«Еўрасаюз цалкам падтрымлівае Польшчу і знаходзіцца ў цесным кантакце з ёй у сувязі з гэтым інцыдэнтам», – заявіла прэс-сакратар Еўракамісіі Набіла Масралі, адказваючы на ​​пытанне аб сітуацыі з беларускімі верталётамі ў польскай паветранай прасторы.

Нагадаем, у аўторак, 1 жніўня, Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча паведаміла, што ў гэты дзень паветраную прастору краіны парушылі два беларускія верталёты. Кіраўнік міністэрства Марыюш Блашчак загадаў павялічыць колькасць войскаў на мяжы і вылучыць дадатковыя сілы і сродкі, у тым ліку баявыя верталёты.

Пра інцыдэнт таксама было праінфармавана ў NATO. Як заявілі ў МЗС, у дыпламатычную ўстанову неадкладна быў выкліканы часовы павераны ў справах амбасады Беларусі.

2 жніўня ў эфіры Польскага радыё намеснік міністра абароны Польшчы Войцех Скуркевіч назваў інцыдэнт «правакацыяй».

iar/эж

Міністэрства абароны Польшчы: Паветраны інцыдэнт на мяжы – гэта правакацыя

02.08.2023 10:56
Паветраны інцыдэнт у небе над Белавежай – чарговы крок Масквы ды яе памагатых у Беларусі па эскалацыі напружання ў рэгіёне.