Беларуская Служба

МУС: Пры неабходнасці Польшча і Літва закрыюць усе памежныя пераходы з Беларуссю

09.08.2023 13:43
«Я спадзяюся, што Латвія таксама далучыцца, каб цалкам ізаляваць Беларусь».
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Вонсік screen PAP

«Калі Беларусь будзе дазваляць сабе занадта шмат, а правакацыі рэжыму будуць назойлівымі, то рэакцыя Польшчы і Літвы будзе сумеснай. Пры неабходнасці будуць зачыненыя ўсе памежныя пераходы з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя», заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік (Maciej Wąsik).

«Я спадзяюся, што Латвія таксама далучыцца, каб цалкам ізаляваць Беларусь», – сказаў намеснік кіраўніка МУС.

Вонсік адзначыў, што гаворка ідзе аб закрыцці таксама чыгуначных пераходаў.

«Мы ўсведамляем, што ідзе туды значная частка гандлю, у тым ліку польскага. Кітайскі гандаль таксама ідзе туды. Я думаю, што кітайцы павінны будуць даць Лукашэнку правільны сігнал, каб ён не рабіў дзеянняў, якія ім пашкодзяць», – падкрэсліў Вонсік.

У Польшчы на ​​мяжы з Беларуссю цяпер працуе аўтамабільны пераход Тэрэспаль -Варшаўскі мост, дзе адбываецца пасажырскі рух, грузавы пераход у Кукурыках, але толькі для перавозчыкаў з краінаў ЕС, і чыгуначныя пераходы.

З-за міграцыйнага ціску з боку Беларусі больш за два гады зачынены памежны пераход у Кузьніцы. Пасля таго, як беларускі суд прысудзіў актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Польшча перакрыла пераход мяжы ў Баброўніках.

Улады Літвы на гэтым тыдні абвясцілі, што ў бліжэйшы час будуць зачыненыя два з шасці памежных пераходаў з Беларуссю.

яс