Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў адзначыў, што што беларускае грамадства неаднаразова выказала жаданне жыць у свабоднай і дэмакратычнай дзяржаве, і што Польшча падтрымлівае еўрапейскія памкненні Беларусі.
Кіраўнік МЗС апублікаваў у сацсетках запіс з нагоды трэцяй гадавіны фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў рэжымам Лукашэнкі.
Збігнеў Раў заявіў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі перашкаджае беларусам нармальна развівацца.
«Сотні тысяч з вас пакінулі радзіму. Вы збеглі ад рэпрэсій і бесперспектыўнасці. Для бальшыні гэтай маштабнай эміграцыі Польшча стала бяспечным прыстанішчам. У нашай краіне, вы можаце развіваць свае таленты і прадпрымальніцтва. Мы ведаем, што многія з вас мараць аб хуткім вяртанні дадому. На жаль, спіраль гвалту не спыняецца. Вашы суайчыннікі ў краіне падвяргаюцца бязлітаснай прапагандзе. Аднак я перакананы, што ў будучым вольная краіна вас прыме, каб мець магчымасць поўнага і сапраўднага росквіту», – звярнуўся да беларусаў Збігнеў Раў.
Кіраўнік МЗС дадаў, што Польшча паважае імкненне беларускага грамадства захоўваць уласную нацыянальную ідэнтычнасць.
«Культывуючы беларускую ідэнтычнасць, вы выяўляеце, што з'яўляецеся часткай еўрапейскай сямʼі. Польшча падтрымлівае вашы нацыянальныя надзеі і еўрапейскія памкненні», – сказаў Збігнеў Раў.
яс