Беларуская Служба

Польскія жаўнеры адправіліся ў Славенію

10.08.2023 17:16
На месцы яны будуць дапамагаць змагацца з наступствамі катастрафічных паводак.
Польскія жаўнерыTwitter/@MON_GOV_PL

Польскія жаўнеры вылецелі ў Славенію, каб дапамагчы змагацца з наступствамі катастрафічных паводак. Палякі зоймуцца, між іншым, рэканструкцыяй дарог і будаўніцтвам часовага мосту.

Сітуацыя з надвор'ем у Славеніі павольна стабілізуецца. Па меншай меры, шэсць чалавек загінулі ў выніку паводак, але ў некаторых частках краіны сітуацыя застаецца небяспечнай, між іншым, з-за пагрозы апоўзняў.

Вядзецца ацэнка страт, навядзенне парадку і першыя работы па рэканструкцыі пашкоджаных паводкай будынкаў.

IAR/аз