Беларуская Служба

У Польшчы затрымалі двух расіян за агітацыю ў карысць ПВК «Вагнер»

14.08.2023 10:16
Абвінавачанні датычаць, між іншым, шпіянажу.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/360b

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў супрацы з дзяржаўнай паліцыяй выявіла і затрымала двух расіян, якія распаўсюджвалі ў Кракаве і Варшаве агітацыйныя матэрыялы Прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» – у прыватнасці, стыкеры з заклікам далучыцца да кампаніі.

Згодна паведамленню міністра ўнутраных спраў Марыюша Каміньскага, двум расіянам высунулі абвінавачанні. Міністр напісаў у сацсетках, што яны датычаць, між іншым, шпіянажу. Затрыманыя ўзятыя пад варту.

IAR/нг