У часы нарастаючай пагрозы з усходу ўзмацненне абароннага патэнцыялу Польшчы з'яўляецца сэнсам існавання – гэтак заявіў пра замовы тэхнікі для польскага войска намеснік старшыні ўраду Яраслаў Качыньскі. Палітык быў сярод гасцей ваеннага пікніка Міністэрства нацыянальнай абароны ў населеным пункце Унеяў (Uniejów).
Старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» звярнуў увагу на тое, што за апошнія месяцы было падпісана шмат кантрактаў на пастаўку і вытворчасць зброі, боепрыпасаў і цэлых вайсковых сістэм. Яны тычацца розных відаў узброеных сіл. Качыньскі падкрэсліў, што рост капіталаўкладання ў абарону Польшчы зʼяўляецца адказам на дзеянні рэжымаў у Мінску і Маскве, у тым ліку развязанне вайны ва Украіне.
- Неабходна пашыраць армію, а не змяншаць яе, ствараць новыя адзінкі, набываць новую тэхніку ў вялікай колькасці, напрыклад, сістэмы Хаймарс. Мы іх купляем 500, акрамя таго, 200 штук падобнага ўзбраення ў Карэі. Хочаш міру – рыхтуйся да вайны. Мы рыхтуемся да вайны, але хочам міру.
У 70 гарадах Польшчы з нагоды Дня Войска Польскага Міністэрства нацыянальнай абароны і Войска Польскае ладзяць вайсковыя пікнікі пад лозунгам «Моцная бела-чырвоная».
IAR/нг