Беларуская Служба

Каталіцкі касцёл адзначае свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

15.08.2023 11:13
Адзначэнне пачалося ва Усходняй Царкве, якая ўвяла яго ў 431 годзе.
        .   .
Фрэска з выявай сцэны Унебаўзяцця Марыі ў касцёле св. Люцыя ў Рыме.Фота: Renata Sedmakova / Shutterstock.com

15 жніўня Каталіцкі касцёл адзначае свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Таму, між іншым, пераможную бітву 1920 года, якая адбылася ў гэты дзень, назвалі «Цудам на Вісле», каб падкрэсліць, што палякі перамаглі з божай дапамогай.

У хрысціянстве ўсходняга абраду 15 жніўня адзначаецца свята Успення Божай Маці. Святкаванне Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі бярэ пачатак з V стагоддзя і шырока распаўсюджана ва ўсім хрысціянстве.

Адзначэнне пачалося ва Усходняй Царкве, якая ўвяла яго ў 431 годзе. Лацінскі (Рымскі) Касцёл святкуе Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі з VII стагоддзя.

У Польшчы і многіх іншых еўрапейскіх краінах гэты дзень таксама часта называюць святам Маці Божай Зёлкавай. Сёння ў касцёлах асвячаюць травы, кветкі і снапы.

IAR/нг