Беларуская Служба

Палявы біскуп Войска Польскага: Чым мацнейшая армія, тым мацнейшая дзяржава

15.08.2023 12:36
Дэвіз сёлетняга святкавання Дня Войска Польскага – «Моцная бела-чырвоная».
   .
Набажэнства з нагоды свята.Фота: PAP/Leszek Szymański

У Варшаве адбылося набажэнства з нагоды свята Войска Польскага. Палявы біскуп Веслаў Ляховіч адзначыў, што чым мацнейшая армія, тым мацнейшая дзяржава. Святар правёў святую Імшу ў Палявым кафедральным касцёле Войска Польскага ў Варшаве. У прамове ён згадаў дэвіз сёлетняга святкавання Дня Войска Польскага – «Моцная бела-чырвоная».

- Белы колер – гэта сімвал чысціні, нявіннасці, але таксама парадку, шляхетнасці, міру. Гэта ўсё, што звязана з высокімі маральнымі прынцыпамі. У сваю чаргу, чырвоны колер – гэта сімвал кахання, агню, крыві. Ён таксама сведчыць аб адвазе і імкненні змагацца за ідэалы. У тым ліку рашучасці праліць кроў за агульнае дабро.

На святой Імшы прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў: прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, маршалак Сейма Эльжбета Вітэк і афіцэры Войска Польскага на чале з камандуючым узброенымі сіламі. Прыйшлі ветэраны, а таксама шматлікія жыхары Варшавы.

IAR/нг