Беларуская Служба

Польскія дэпутаты ўпотай азнаёміліся з сітуацыяй на мяжы з Беларуссю

17.08.2023 10:12
Намеснік кіраўніка Мінабароны Войцех Скуркевіч, які ад імя ведамства прадставіў сітуацыю на мяжы, паведаміў, што дэпутаты азнаёміліся з вычарпальнай інфармацыяй аб сітуацыі на ўсходзе Польшчы.
  ()
Сейм Польшчы (ілюстрацыя)Фота: Twitter/Kancelaria Sejmu

Кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы і кіраўнікі сілавых службаў прадставілі Сейму інфармацыю аб сітуацыі на мяжы з Беларуссю. З-за характару паведамленняў паседжанне парламенцкага камітэта па спецслужбах было закрытым для СМІ.

Намеснік кіраўніка Мінабароны Войцех Скуркевіч, які ад імя ведамства прадставіў сітуацыю на мяжы, паведаміў, што дэпутаты азнаёміліся з вычарпальнай інфармацыяй аб сітуацыі на ўсходзе Польшчы:

-Гэта цыклічныя сустрэчы, таму што мы час ад часу даем справаздачу перад камітэтам па спецслужбах. Тое, што камітэт зацікаўлены, радуе, таму што вельмі часта ў публічнай прасторы з'яўляюцца паведамленні аб тым, што дэпутаты не знаёмыя з сітуацыяй. Таму была створана спецыяльная камісія, і гэта найлепшая пляцоўка для прэзентацыі дзейнасці Войска Польскага і Памежнай службы.

На пытанне аб пагрозах на мяжы з Беларуссю намеснік кіраўніка Мінабароны адказаў, што сітуацыя вельмі дынамічная. Паводле Войцеха Скуркевіча, спробы нелегальнага перасячэння мяжы назіраюцца кожны дзень.

Нагадаем, міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы павялічыла прысутнасць польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю. Памежную службу і іншыя сілавыя структуры, падпарадкаваныя Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі, цяпер падтрымліваюць чатыры тысячы вайскоўцаў. Акрамя таго, яшчэ шэсць тысяч вайскоўцаў, гатовых да неадкладных дзеянняў, знаходзяцца ў рэзерве.

iar/эж



Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць механізм закрыцця мяжы з Беларуссю

17.08.2023 08:26
Урад Літвы ўжо прыняў рашэнне закрыць два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з 18 жніўня.