Беларуская Служба

У Польшчы адбудзецца агульнанацыянальная акцыя па прыборцы берагоў Віслы

17.08.2023 13:07
На ўсёй працягласці найдаўжэйшай польскай ракі (працягласць Віслы – тысяча кіламетраў), будуць арганізаваны лакальныя мерапрыемствы па прыборцы берагоў Віслы.
Ілюстрацыя Фота: shutterstock/Piotr Krzeslak

Праз тыдзень пачнецца агульнанацыянальная акцыя «Чыстая Вісла» (25 жніўня – 3 верасня). На ўсёй працягласці найдаўжэйшай польскай ракі (працягласць Віслы – тысяча кіламетраў), будуць арганізаваны лакальныя мерапрыемствы па прыборцы берагоў Віслы. «Гэта першая такая акцыя», – кажа эколаг, падарожнік і арганізатар акцыі Дамінік Дабравольскі:

– Летась я пераплыў усю раку і сустрэўся з рознымі арганізацыямі і актывістамі. І мне ўвесь час паказвалі – добра, мы тут прыбярэмся, але хутка смецце зноў пацячэ. Адсюль і ідэя гэтай акцыя- рабіць гэта не кропкава, а па ўсёй даўжыні. Далучаліся вельмі розныя арганізацыі, напрыклад, ратавальнікі, добраахвотныя пажарныя дружыны, мясцовыя ўлады, таварыствы вясковых гаспадынь, скаўты.

Кожны можа арганізаваць па прыборцы акцыю на месцы, з сям'ёй або сябрамі. Дастаткова паведаміць пра такую ​​ініцыятыву арганізатарам, пасля чаго можна атрымаць грант на набыццё матэрыялаў ці пачастунак для ўдзельнікаў.

Акцыя «Чыстая Вісла» распачнецца 25 жніўня, калі ўборка адбудзецца, між іншым, у Бельску-Падляшскім і Казімежы Дольным. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў сацыяльных сетка па хэштэгу #akcjaczystawisla.

iar/эж

На рацэ Одра ў Польшчы адбылася экалагічная катастрофа

12.08.2022 13:27
У выніку атручання ў рацэ загінулі тоны рыбы.