Намеснік міністра фінансаў Польшчы Артур Собань заявіў, што 2023 год з'яўляецца часам эканамічнага спаду, але падкрэсліў – Польшчы не пагражае рэцэсія.
Намеснік міністра спаслаўся на апублікаваную 16 жніўня Галоўным статыстычным упраўленнем інфармацыю, паводле якой, у другім квартале 2022 года абʼём польскай эканомікі скараціўся на 0,5% у гадавым вылічэнні. У першым квартале падзенне склала 0,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года:
- Назіраецца запавольванне, якое, аднак, не пагражае польскай эканоміцы. Прыкметы паляпшэння эканамічнай сітуацыі ўжо ёсць. Сярод іншага, гэта запавольванне інфляцыі і паляпшэнне спажывецкіх настрояў.
Намеснік міністра фінансаў Польшчы паведаміў, што да канца 2023 года валавы ўнутраны прадукт Польшчы вырасце на 1%.
iar/ez