Беларуская Служба

Кіроўная партыя Польшчы прадставіла выбарчы лозунг

18.08.2023 13:07
Гэта: «Бяспечная будучыня палякаў».
 ,  ,
Яраслаў Качыньскі, Бэата Шыдла, Матэвуш МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

«Мы з'яўляемся фармаваннем бяспекі, клапоцімся пра яе ў многіх вымярэннях», – заявіў у пятніцу старшыня кіроўнай польскай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі, прадстаўляючы выбарчы лозунг партыі: «Бяспечная будучыня палякаў». Бяспеку, як ён адзначыў, трэба разумець у фізічным, энергетычным і сацыяльным вымярэннях.

Лідар «Права і справядлівасці» звярнуў увагу на змены, якія ўкараняюцца ў сферы барацьбы са злачыннасцю, напр. узмацненне жорсткасці пакаранняў у Крымінальным кодэксе і дзейнасць у сферы ваеннаслужачых, напр. павышэнне заробкаў у міліцыі і яе пераабсталяванне.

Бяспека, прадоўжыў ён, уключае і энергетычныя пытанні. «На працягу васьмі гадоў мы зрабілі Польшчу сёння энергетычна бяспечнай. Яе нельга шантажаваць энергазабеспячэннем, адсутнасцю паставак або павышэннем коштаў. У гэтым плане Польшча зʼяўляецца незалежнай краінай», – сказаў старшыня Качыньскі.

Ён звярнуў увагу, што бяспека ўключае і сацыяльныя пытанні. «Гаворка ідзе пра тое, каб кожная польская сям’я была ў бяспецы з пункту гледжання свайго матэрыяльнага становішча і будучыні. Мы шмат зрабілі для таго, каб была праца, (...) каб не расло беспрацоўе. (...) Сацыяльная праграмы велізарныя.(...) Заробкі растуць», – адзначыў віцэ-прэмʼер Качыньскі.

ав

Палітычныя сілы Польшчы: Гэта будуць адны з найважнейшых выбараў

11.08.2023 13:32
15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. Выбарчая кампанія ўжо пачалася і мае востры характар.

Прэм’ер: 15 кастрычніка ў Польшчы адбудзецца найвялікшае свята дэмакратыі за 30 гадоў

16.08.2023 13:54
Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк заявіў, што арганізацыя рэферэндуму ў дзень парламенцкіх выбараў зʼяўляецца законнай.