Беларуская Служба

Апазіцыя абвясціла сенацкі пакт на парламенцкіх выбарах

18.08.2023 15:02
У рамках пагаднення апазіцыйныя партыі будуць вылучаць сумесных кандыдатаў у Сенат.
Палітыкі апазіцыі пасля падпісання сенацкага пактуPAP/Tomasz Gzell

«Мы дасягнулі пагаднення па ўсіх 100 акругах», – заявіў сенатар і былы мэр горада Глівіцэ Зыгмунт Франкевіч, абвяшчаючы сенацкі пакт.

У кожнай выбарчай акрузе будзе адзін кандыдат і толькі за гэтага кандыдата галасуюць усе. У мінулых выбарах такая дамоўленасць дазволіла апазіцыі атрымаць большасць у Сенаце.

У сенацкім пакце ўдзельнічаюць: «Грамадзянская платформа», «Польская сялянская партыя», «Польшча 2050», Новыя левыя сілы і Рух мясцовага самакіравання «Так! Для Польшчы».

Старшыня «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск падкрэсліў, што гэта важны дзень. «Пасля вельмі цяжкай і інтэнсіўнай працы мы вылучылі сумесных кандыдатаў у сенацкі пакт – у гэты надзвычай эфектыўны дэмакратычны праект на выбарах у Сенат. Але гэта таксама мае сімвалічнае вымярэнне. Я перакананы, што гэтак жа, як мы з узаемнай павагай і разуменнем уласных рацый здолелі скласці агульны спіс у Сенат, так і пасля выбараў нам будзе прасцей наладзіць супрацоўніцтва. Я перакананы, што гэта будзе пасля перамогі на выбарах, таму гэтая адказнасць будзе яшчэ большай», – адзначыў ён.

ав

Палітычныя сілы Польшчы: Гэта будуць адны з найважнейшых выбараў

11.08.2023 13:32
15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. Выбарчая кампанія ўжо пачалася і мае востры характар.

Прэм’ер: 15 кастрычніка ў Польшчы адбудзецца найвялікшае свята дэмакратыі за 30 гадоў

16.08.2023 13:54
Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк заявіў, што арганізацыя рэферэндуму ў дзень парламенцкіх выбараў зʼяўляецца законнай.