У Кракаве з вайсковымі ўшанаваннямі праз 77 гадоў пасля смерці адбыліся пахавальныя цырымоніі Ірэны Аджыволэк – турэмнай ахоўніцы, якая супрацоўнічала з незалежніцкім падполлем.
Яе асудзілі і забілі камуністы ва ўзросце 21 года. Яе парэшткі былі знойдзеныя ў 2019 годзе службай пошуку і ідэнтыфікацыі Інстытута нацыянальнай памяці на могілках у Катавіцэ.
Паводле Адама Кандрацкага з катавіцкага аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці, Ірэна Аджыволэк, якая выводзілася з Саюзу баявой моладзі, звязанага з Польскай аб’яднанай рабочай партыі, пераходзіць у падполле і, будучы турэмнай ахоўніцай, прысягае Арміі Краёвай:
- Ірэна Аджыволэк была ахоўніцай у жаночым аддзяленні. Яна даведваецца, што жанчыны, якія там сядзяць, змагаліся за незалежнасць Польшчы. Хутчэй за ўсё, яна думае, як гэта магчыма. Яны была маладой эмацыйнай асобай.
У пагадненні з паручнікам Баляславам Пранобісам «Ікарус», з часткамі Арміі Краёвай, 18 жніўня 1946 году ў Міхайлаўскай турме ў Кракаве Ірэна Аджыволэк удзельнічае ў акцыі вызвалення палітычных вязняў. Уцяклі 62 чалавекі.
Пасля аперацыі Ірэна Аджыволэк хавалася ў Закапанэ і Хожаве, супрацоўнічаючы з паручнікам Пранобісам. 5 лістапада 1946 году трапіла ў засаду СБ і была адпраўлена ў турму.
3 снежня 1946 году камуністычны суд у Глівіцах прыгаварыў яе да расстрэлу.
ав