Беларуская Служба

Кур'ер нелегальных мігрантаў падчас пагоні спыніўся і пешшу ўцёк з трасы

19.08.2023 11:30
У Ніжнесілезскім ваяводстве мужчына перавозіў нелегальных мігрантаў і не хацеў спыняцца для праверкі паліцыі на аўтастрадзе А4.
.
.arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас пагоні ён нечакана спыніўся і пешшу ўцёк з трасы. Ён абвешчаны ў вышук, імігранты перададзеныя памежнікам.

Старэйшы аспірант Аляксандра Фрэйс з галоўнага ўпраўлення муніцыпальнай паліцыі ва Уроцлаве паведаміла ў суботу, што паліцыянты дарожнай паліцыі Уроцлава, патрулюючы дарогу і тэрыторыю вакол A4, атрымалі інфармацыю ад дзяжурнага аб магчымым незаконным перавозе замежнікаў. Функцыянеры зрабілі спробу спыніць транспартны сродак для праверкі.

«Аднак кіроўца не меў намеру выконваць загады супрацоўнікаў паліцыі. Для пагоні былі накіраваны дадатковыя функцыянеры. У нейкі момант аўтамабіль, які пераследаваўся, рэзка спыніўся, а яго кіроўца ўцёк, пакінуўшы ўнутры восем чалавек. Аказалася, што гэта нелегалы, грамадзяне Турцыі», – распавяла Аляксандра Фрэйс.

Усе асобы, якія ехалі ў гэтым аўтамабілі, затрыманыя, а кіроўца знаходзіцца ў вышуку. Пасля грамадзяне Турцыі былі перададзеныя супрацоўнікам Памежнай службы.

За арганізацыю перасячэння польскай мяжы іншымі асобамі супраць правілаў прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 8 гадоў.

ав