Беларуская Служба

124 чалавекі спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

20.08.2023 09:24
На ўчастку мяжы, якая ахоўваецца заставай у Белавежы, памежныя рэкі перайшлі 14 мігрантаў.
Польская Памежная службаtwitter.com/Straz_Graniczna

Учора польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 124 чалавекі, паведамілі ў Памежнай службе. Яны былі грамадзянамі, у тым ліку, Эфіопіі, Самалі і Індыі.

На ўчастку мяжы, якая ахоўваецца заставай у Белавежы, памежныя рэкі перайшлі 14 мігрантаў. Пяцёра грамадзян Камеруна, якія пераплывалі Лясную Праўду, і суданец, які пераплываў раку Пшэўлока, былі затрыманыя. Астатнія восем мігрантаў вярнуліся ў Беларусь.

ав

Памежная служба Польшчы: Нелегальныя мігранты фінансава выгадныя беларускім уладам

19.08.2023 14:07
За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 123 чалавекі.