Пелатон ушаноўвае памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў у Польшчы, але таксама ў іншых краінах.
Галоўны велапрабег у Беластоку адбудзецца 26 жніўня. У ім возьмуць удзел каля двухсот чалавек, паведаміў PAP доктар Пётр Паплаўскі з Мемарыяльнага музею «Сібір».
На працягу некалькіх гадоў музей набліжае гісторыю ў актыўнай, сучаснай форме. Удзельнікі велапрабегу (каля 6 км) даведаюцца пра гісторыю, слухаючы аповеды пра месцы іх прыпынкаў.
Акцыя ладзіцца ў другой палове жніўня, у чарговыя гадавіны падпісання ў 1939 годзе Савецкім Саюзам і Германіяй Пакта Молатава-Рыбентропа, у выніку якога Цэнтральная і Усходняя Еўропа былі падзеленыя на сферы ўплыву, а рэпрэсіі закранулі грамадзян шматлікіх краін, не толькі Польшчы.
Ужо ў мінулыя гады арганізатары пелотона звярталі ўвагу на міжнародны характар савецкіх рэпрэсій.
Гістарычны шпацыр па Рызе ў панядзелак арганізуе Музей акупацыі Літвы, паведаміў Пётр Паплаўскі. У Вільні ў сераду адбудзецца велапрабег і выстава пра лёсы розных народаў, пацярпелых ад савецкіх рэпрэсіяў. Мерапрыемствы ў Вільні арганізуюцца Цэнтрам даследаванняў генацыду і супраціву грамадзян Літвы, які супрацоўнічае з Мемарыяльным музеем «Сібір».
«Вельмі важным пунктам місіі музею з’яўляецца тое, што мы хочам быць месцам, дзе ўспамінаюць лёсы ўсіх дэпартаваных, не толькі жыхароў Беластока, але ўсіх дэпартаваных з Польшчы і з усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», – сказаў PAP Пётр Паплаўскі.
ав/PAP