У Польшчу дастаўлены першы экзэмпляр РСЗА K239 Chunmoo паўднёвакарэйскай вытворчасці, паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак. Яшчэ сёлета Варшава атрымае чарговыя РСЗА з Паўднёвай Карэі. Баявая частка ўстаноўленая на платформе аўтамабіля Jelcz польскай вытворчасці.
У апошні час Варшава закупіла ў Рэспубліцы Карэя шэраг відаў сучаснага ўзбраення і тэхнікі на мільярды долараў: танкі K2 Black Panther, САУ K9, РСЗА K239 Chunmoo і вучэбна-баявыя самалёты FA-50.
вс