Беларуская Служба

Польшча і Украіна ствараюць сумесныя памежныя пункты пропуску

22.08.2023 20:07
Падобную ініцыятыву плануецца рэалізаваць на граніцы з Румыніяй. 
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмігаль паведаміў, што Украіна і Польшча пачалі рэалізацыю ініцыятывы па стварэнню сумесных пагранічных пунктаў пропуску.

Паводле яго слоў, зараз адной з галоўных задач для ўкраінскага ўраду зʼяўляецца ўстанаўленне агульнага мытнага кантролю з краінамі Еўрасаюза. Шмыгаль сказаў, што «гэта будзе адзін пункт пропуску, дзе будуць працаваць прадстаўнікі двух дзяржаваў. Пілотны праект рэалізуецца на польска-ўкраінскай мяжы.

Прэмʼер Украіны таксама паведаміў, што падобную ініцыятыву плануецца рэалізаваць і на граніцы з Румыніяй. Адпаведную прапанову Кіеў ужо накіраваў румынскаму боку.

вс