84 гады таму ў Маскве быў падпісаны дагавор аб узаемным ненападзенні ў выпадку ваенных дзеянняў паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. 23 жніўня 1939 года дакумент падпісалі міністр замежных спраў Трэцяга рэйха Ёахім фон Рыбентроп і старшыня Савета народных камісараў СССР Вячаслаў Молатаў. Яны рабілі гэта ад імя свайго начальства - Гітлера і Сталіна.
Гісторык Інстытута нацыянальнай памяці прафесар Ян Шумскі нагадвае, што падпісаннем дамовы немцы хацелі абараніць сябе ў выпадку нападу на Польшчу. У сваю чаргу Сталін спадзяваўся, што дзякуючы дамове з Гітлерам ён верне сабе тэрыторыі, між іншым, Прыбалтыкі, часткі Польшчы і Румыніі, што было ўключана ў сакрэтную частку дамовы.
Палажэнні дамовы перашкаджалі эфектыўнай абароне ад нямецкай арміі, якая напала на тэрыторыю ІІ Рэчы Паспалітай 1 верасня 1939 г., і савецкай арміі, якая ўварвалася 17 верасня.
Згодна з сакрэтным пратаколам да пакта, Трэці рэйх атрымаў сферу ўплыву, якая складалася з Літвы (уключаючы Віленшчыну), часткі Польшчы - на захад ад рэк: Нараў, Віслы, Сан і большай часткі Румыніі. Сфера ўплыву СССР ахоплівала Фінляндыю, Эстонію і Латвію, астатнюю частку Польшчы і частку Румыніі - Бесарабію.
IAR/нг