Больш за 60 унікальных плакатаў былі прадстаўлены на новай выставе «Плакат супраць вайны» ў Міжнародным цэнтры культуры ў Кракаве. Працы з асуджэннем расійскай агрэсіі супраць Украіны падрыхтавалі некалькі дзясяткаў мастакоў з некалькіх краін, у тым ліку Украіны, Польшчы, Германіі, Арменіі і Японіі.
«Графіка закранае балючы бок вайны», – кажа куратар выставы Вольга Лукоўская:
- Ва ўсёй Украіне цяпер вельмі папулярныя выставы плакатаў таму, што плакат уздзейнічае і трапляе да сэрца, да розуму чалавека. Кожны артыст адлюстровае сваё стаўленне да гэтай вайны. Бачацца колеры Украны і Еўрасаюза. Французскі мастак намаляваў плакат, праз які пранікае чаканне на тое, што Украіна стане членам ЕС. Мастакі таксама ўдзельнічаюць у гэтай вайне. Іх зброяй з'яўляецца мастацтва.
Выставу падрыхтаваў Міжнародны культурны цэнтр сумесна з Палацам мастацтва ў Львове. Можна яе глядзець у Кракаве да сярэдзіны верасня.
яс/IAR