Памежная служба плануе ўсталяваць дадатковыя сродкі бяспекі на некалькі дзясяткаў пазадарожнікаў, якія патрулююць польска-беларускую мяжу. Гэта будуць металічныя рашоткі і супрацьузломная плёнка на вокнах, паведаміла агенцтву PAP прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Анна Міхальска.
Лейтэнант Міхальска распавяла, што з мая супрацоўнікі на мяжы з Беларуссю зазнаюць усё большую агрэсію з боку мігрантаў і беларускіх службаў, якія кідаюць камяні, цэглу, падпаленыя галіны дрэў або петарды.
«У гэтым годзе была пашкоджана асабліва вялікая колькасць аўтамабіляў. У мінулым годзе такія выпадкі былі адзінкавыя», – адзначыла прэс-сакратар., тым больш, што здараліся сітуацыі, калі кінуты камень або прадмет разбіваў шкло аўтамабіля.
Галоўны штаб Памежнай аховы выдзеліць некалькі соцень тысяч злотых на новыя захады бяспекі.
«Для таго, каб спыняць мігрантаў або арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы, памагатых, кур'ераў, патрэбныя мабільныя і хуткія машыны, таму пазадарожнікі так важныя ў нашай службе. На браніраванай машыне цяжка весці пагоню», – падкрэсліла прэс-сакратар памежнай службы Анна Міхальска.
яс/PAP