Гэта агульнапольскае мерапрыемства, якое праходзіць па ўсёй даўжыні ракі – больш за тысячу кіламетраў. «Акцыя вельмі простая, мы хочам, каб жыхары асобных гарадоў і мястэчак клапаціліся пра гэтыя месцы», – сказаў Дамінік Дабравольскі, эколаг, падарожнік і арганізатар акцыі.
«Гэта смецце проста цячэ ракой. Фактычна, 80 працэнтаў забруджвання Балтыйскага мора – гэта смецце, якое цячэ па рэках, таму калі мы будзем клапаціцца пра гэтую раку ў Варшаве, Кракаве, Тарнаве, Гданьску, то мы ведаем, што гэтае смецце не будзе ўпадаць у Балтыйскае мора», – сказаў арганізатар акцыі. «Калі ёсць смецце, яго трэба збіраць, сартаваць у адпаведныя кантэйнеры, дзе іх месца», – дадаў Дамінік Дабравольскі.
Галоўная тэма кампаніі – адукацыя пра мікрапластык. «У Польшчы штогод мы набываем больш за 5 мільёнаў тон рознай пластыкавай упакоўкі», – падкрэсліў Пшэмыслаў Пшыбыльскі, суарганізатар акцыі, і дадаў, што «большая частка трапляе ў навакольнае асяроддзе, таму што толькі менш за 30 працэнтаў перапрацоўваецца, апрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца паўторна. Праблема пластыка ў тым, што ў вадзе пластык вельмі хутка распадаецца на дробныя часціцы, нябачныя чалавечаму воку. Гэта часціцы, якія мы называем мікрапластыкам. Яго шмат, неймаверныя аб'ёмы», – сказаў Пшэмыслаў Пшыбыльскі. Акцыя «Чыстая Вісла» працягнецца да 3 верасня.
ав