Міністр сям’і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг заявіла на прэсавай канферэнцыі ў Стшэльцах Краеньскіх, што на піку кіравання цяперашняга кіраўніка «Грамадзянскай платформы» Дональда Туска больш за 2 мільёны 300 тысяч палякаў былі беспрацоўнымі. Для параўнання, цяпер у Польшчы каля 800 тысячаў беспрацоўных.
На думку Марлены Малёнг, пры кіраванні «Грамадзянская платформа» і Польская сялянская партыя не паклапаціліся аб гарантыі мінімальнай пагадзіннай стаўкі. Міністр нагадала, што палякі ў той час працавалі за 3-5 злотых за гадзіну. Мінімальны заробак напрыканцы ўраду той кааліцыі складаў 1750 злотых брута.
Зараз мінімальны заробак складае 3600 злотых брута. Урад Матэвуша Маравецкага прапануе, каб з 1 студзеня 2024 года мінімалка вырасла да 4242 злотых. «Права і справядлівасць» таксама ўвяло мінімальную пагадзінную стаўку. Зараз гэта 23,5 злотых. З 1 студзеня 2024 года яна павінна вырасці да 27,7 злотых.
ав