У Польшчы зафіксавана чарговае несанкцыянаванае выкарыстанне стоп-сігналаў. Невядомыя перадалі сігналы на спецыяльнай радыёчастаце на чыгунцы ў Лодзінскім, Мазавецкім, Апольскім і Паморскім ваяводствах.
«Небяспекі для пасажыраў не было, але некаторыя цягнікі спыніліся, затрымкі склалі ў сярэднім сем хвілін», – адзначыў прэс-сакратар дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі PKP PLK Караль Якубоўскі.
Агулам было спынена 25 цягнікоў. Польская чыгунка пра ўсе інцыдэнты паведаміла ў адпаведныя службы.
Перадача стоп-сігналу на спецчастаце прыводзіць да неадкладнага спынення ўсіх цягнікоў на невялікім участку чыгункі.
Як паведамлялася, у нядзелю каля станцыі Лапы і на ўчастку Саколка – Шэпятова ў Падляскім ваяводстве быў спынены чыгуначны рух у аўтаматычным рэжыме пасля выкарыстання зламыснікамі стоп-сігналу.
Праваахоўныя органы затрымалі двух мужчын ва ўзросце 24 і 29 гадоў, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства.
Падобныя інцыдэнты здарыліся таксама ў выходныя ў іншых рэгіёнах Польшчы.
вс