Беларуская Служба

Напярэдадні візіта дзяржсакратара ЗША ў Кіеў, адбылася яго размова з міністрам замежных спраў Польшчы

06.09.2023 11:11
«Польска-амерыканскі хаўрус з'яўляецца падмуркам трывалых трансатлантычных адносінаў», – напісаў Збігнеў Раў у сацыяльнай сетцы X.
Міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Раў і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен Фота: https://www.gov.pl

Актуальнае польска-амерыканскае супрацоўніцтва ў справе спынення расійскага імперыялізму, падтрымка Украіны і ўзмацненьне стрымліваючага патэнцыялу НАТО на ўсходнім флангу – вось галоўныя тэмы перамоваў міністра замежных справаў Польшчы Збігнева Раў з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.

Кіраўнікі польскай і амерыканскай дыпламатыі размаўлялі па тэлефоне ў сувязі з афіцыйным візітам дзяржсакратара Блінкена ў Кіеў.

«Польска-амерыканскі хаўрус з'яўляецца падмуркам трывалых трансатлантычных адносінаў», – напісаў Збігнеў Раў у сацыяльнай сетцы X.

У ноч на 6 верасня Расія ў чарговы раз нанесла паветраны ўдар па гарадах Украіны, у тым ліку Кіеў. Адбой паветранай трывогі быў дадзены за лічаныя гадзіны да прыезду Энтані Блінкена.

iar/pap/эж


Кіраўнік польскага МЗС: Расійскіх пагрозаў нельга ўспрымаць легкадумна

19.07.2023 10:03
Такім чынам міністр Збігнеў Рау пракаментараваў магчымую пагрозу з боку групы Вагнера.