Беларуская Служба

Чатыры асобы затрыманыя па падазрэнні ў кантрабандзе мігрантаў праз польска-беларускую мяжу

08.09.2023 11:01
Суд у Любліне пастанавіў аб арышце затрыманых тэрмінам на тры месяцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сераду супрацоўнікі Цэнтральнага следчага ўпраўлення паліцыі затрымалі ў Люблінскім ваяводстве і ў Варшаве чатырох палякаў ва ўзросце ад 19 да 33 гадоў, якія падазраюцца ў арганізацыі незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з Беларусі ў Польшчу.

Члены групы дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі Падляскага ваяводства, а мігрантаў перавозілі ў Германію. Аплата за транспарт у Заходнюю Еўропу складала ад тысячы злотых з кожнага мігранта.
«Усё сведчыць аб тым, што затрыманыя маглі дзейнічаць такім чынам, як мінімум, два месяцы», – сказала прэс-сакратар Цэнтральнага следчага ўпраўлення Івона Юркевіч.

Падчас аперацыі затрымання паліцыянты таксама канфіскавалі марыхуану і два кастэты.

Чатыром затрыманым мужчынам, выстаўленыя, між іншым, абвінавачанні ў кіраўніцтве і ўдзеле ў злачыннай групе, якая мела на мэце арганізацыю незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы ў перыяд з чэрвеня па жнівень 2023 года.

Суд у Любліне пастанавіў арыштаваць затрыманых тэрмінам на тры месяцы.

PAP/аз

Усё больш мігрантаў спрабуюць трапіць праз Польшчу ў Германію балканскім шляхам

07.09.2023 08:41
Памежная служба інфармуе, што ў апошнія месяцы назіраецца ўсё больш і больш здарэнняў на межах Польшчы, якія з'яўляюцца ўнутранымі межамі ЕС.