Беларуская Служба

«Краіны рэгіёну зацікаўлены далучэннем да ініцыятывы «Рэгіён трох мораў»»

08.09.2023 15:01
Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы падсумаваў саміт ініцыятывы ў Бухарэсце.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас саміту ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” у БухарэсцеPAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы назваў апошні саміт ініцыятывы «Рэгіён трох мораў», які прайшоў надоечы ў румынскім Бухарэсце, вялікім поспехам. Падчас сустрэчы да ініцыятывы далучылася Грэцыя.

Паводле Марціна Пшыдача(Marcin Przydacz), дзякуючы ініцыятыве можна будаваць значна лепшыя адносіны ў рэгіёне:

- Ініцыятыва «Рэгіён трох мораў» развіваецца. Чарговая краіна выказала намер далучыцца і далучылася. Грэцыя – гэта 13 член ініцыятывы. Нагадваю, Малдова, якая не можа далучыцца да ініцыятывы з-за таго, што яна не з'яўляецца членам ЕС, стала асацыяванай дзяржавай. Падсумоўваючы краіны рэгіёну цікавяцца гэтым праекта, бо бачаць яго актыўнасць і сэнс.

Ініцыятыву «Рэгіён трох мораў» заснавалі ў 2015 годзе прэзідэнты Польшчы і Харватыі. Ейная задача – будаваць дарожныя, энергетычныя і лічбавыя сувязі ў рэгіёне. Гаворка ідзе пра тое, каб паменшыць адсталасць так званых новых краінаў-членаў Еўрасаюза ў адносінах да Захаду.

IAR/аз

Харватыя адкрыла свае парты для экспарту ўкраінскага збожжа

08.09.2023 10:01
Віцэ-прэм'ер і міністр эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка і прэмʼер Харватыі Андрэй Пленкавіч падпісалі адмысловыя дакументы падчас сустрэчы ў Бухарэсце.