Беларуская Служба

Харватыя адкрыла свае парты для экспарту ўкраінскага збожжа

08.09.2023 10:01
Віцэ-прэм'ер і міністр эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка і прэмʼер Харватыі Андрэй Пленкавіч падпісалі адмысловыя дакументы падчас сустрэчы ў Бухарэсце.
Сцяг ХарватыіWebsi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскае збожжа экспартуецца праз харвацкія парты. Віцэ-прэмʼер і міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў заявіў, што Харватыя адкрыла свае парты на Дунаі і Адрыятыцы.

Палітык падкрэсліў, што ўкраінскі бок мае вялікую патрэбу ў супрацоўніцтве з краінамі Еўрасаюза, якія маюць выхад да мора. Аднак разблакіроўка партоў у Адэскай вобласці і дунайскіх партоў неабходная для адраджэння ўкраінскай эканомікі, падкрэсліў Кубракоў:

- Для нас важна супрацоўніцтва з харвацкімі партамі, а таксама з партамі Польшчы, Румыніі і краін Балтыі. Усе альтэрнатыўныя маршруты неабходныя і важныя для Украіны, таму што яны дазваляюць нам нарошчваць наш экспарт. Аднак немагчыма замяніць нашыя парты ў Адэскай вобласці. Адкрыццё ўкраінскіх партоў зʼяўляецца прыярытэтам. Наша галоўная мэта – адкрыць украінскія марскія парты і развіваць кластар дунайскіх партоў, нягледзячы на штодзённыя расійскія абстрэлы.

Віцэ-прэмʼер і міністр эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка і прэмʼер Харватыі Андрэй Пленкавіч падпісалі дакументы аб экспарце збожжа падчас двухбаковай сустрэчы ў рамках саміту ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» у Бухарэсце.

IAR/аз