Беларуская Служба

Сёння палякі па ўсім свеце чытаюць «Над Нёманам» Элізы Ажэшкі

09.09.2023 08:01
Традыцыйная акцыя «Нацыянальнае чытанне» праходзіць ужо 12 раз.
  2023
«Нацыянальнае чытанне 2023» youtube.com/скрыншот

Сёння ў рамках штогадовай акцыі «Нацыянальнае чытанне» палякі па ўсёй Польшчы і за яе межамі чытаюць раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам». Акцыю, як і кожны год у Сасксонскім парку ў Варшаве адкрые прэзідэнцкая пара.

На сцэну выйдзе калектыў вядомых і папулярных акцёраў, кажа рэжысёр пастаноўкі, дырэктар тэатра Польскага радыё Януш Кукула:

- Я ўявіў сабе, што дзеянне кнігі адбываецца ў 70 гадоў пасля часу, які апісваў Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш». ». Багатырэвічы, гэта такі Сапліцаў, толькі 70 гадоў пазней, а героі Ажэшкі – гэта праўнукі герояў з паэмы Міцкевіча. Гэтая пераемнасць мае для мяне вялікае, як мастацкае, так і эмацыйнае значэнне.

Польскае радыё, якое з’яўляецца медыя-партнёрам «Нацыянальнага чытання 2023», падрыхтавала спецыяльны сайт nationalczytanie.polskieradio.pl, рэпартажы і трансляцыю з Саксонскага парка ў Варшаве. За акцыяй можна сачыць таксама таксама на YouTube-канале Польскага радыё і на сайце nationalczytanie.polskieradio.pl.

Акцыя «Нацыянальнае чытанне» арганізоўваецца прэзідэнтам Польшчы з 2012 года. Сёлета яна праходзіць ужо 12 раз. Цягам гэтага часу акцыя стала папулярнай не толькі ў краіне, але таксама за мяжой. У рознай форме да яе далучаюцца польскія амбасады, Польскія інстытуты і польскія арганізацыі па ўсім свеце.

На беларускую мову раман упершыню перакладзены Анатолем Бутэвічам у 2003 годзе.

IAR/аз

У суботу ўся Польшча будзе чытаць «Над Нёманам» Элізы Ажэшкі

07.09.2023 15:42
Паслязаўтра ў Польшчы адбудуцца трынаццатыя Нацыянальныя чытанні.