Беларуская Служба

Палітык ад КО Борыс Будка: Становішча людзей з інваліднасцю ў Польшчы прыніжае іх годнасць

15.09.2023 16:21
Роля адказнага ўрада заключаецца ў тым, каб клапаціцца пра бяспеку самых слабых людзей, якія не могуць справіцца з жыццём самастойна – заявіў кіраўнік клуба KO (Koalicja Obywatelska) Борыс Будка падчас прэс-канферэнцыі ў Катавіцэ.
Ілюстрацыйнае фотаshutterstock.com/LightField Studios

У пятніцу Борыс Будка разам з парламентарыямі КО звярнуўся да намесніка міністра сям'і і сацыяльнай палітыкі Паўла Удовіка з просьбай унесці тэрміновыя змены ў сітуацыю людзей з інваліднасцю.

«З-за некампетэнтнасці, бяздумнасці або недасведчанасці ў тэме гэтыя людзі страцілі шанец выжыць. У гэтай улады сапраўды добрыя словы на вуснах, але дагэтуль няма акта аб персанальнай дапамозе, якую гадамі абяцалі прэзідэнт і ўрад PiS. Размова пра асістэнтаў, якія маглі б працаваць з людзьмі з інваліднасцю, даць ім незалежнае і годнае жыццё», – сказала дэпутат ад КО Моніка Роса (Monika Rosa).

У Польшчы цяпер ідзе перадвыбарчая палітычная кампанія. Парламенцкія выбары адбудуцца 15 кастрычніка.

PAP / вх