Беларуская Служба

Памежная служба дэпартавала 30 грамадзян Грузіі

19.09.2023 16:01
11 з іх стваралі пагрозу нацыянальнай бяспецы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Памежная служба Польшчы арганізавала аперацыю вяртання 30 грамадзян Грузіі чартэрным рэйсам. Сярод іх 11 чалавек, якія ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы, паведаміла PAP прэс-сакратар Памежнай службы Ганна Міхальская.

Аперацыя па вяртанні грамадзян Грузіі адбылася ў аўторак. «Яго мэтай была перадача грамадзян гэтай краіны, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы», – патлумачыла падпаручнік Ганна Міхальская.

«У рамках аперацыі было перададзена 30 грамадзян Грузіі, у тым ліку 11 чалавек, якія ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы і грамадскаму парадку. Сярод гэтай катэгорыі асоб 9 замежнікаў арганізавалі або дапамагалі ў незаконным перасячэнні мяжы, у тым ліку з Беларусі ў Польшчу», – падкрэсліла прэс-сакратар Памежнай службы.

Міхальска адзначыла, што аперацыя была арганізавана ў супрацоўніцтве з агенцтвам «Фронтэкс», якое пакрыла ўсе выдаткі, звязаныя, між іншым, з чартэрам самалёта, забеспячэнне суправаджэння і медыцынскага персаналу. У аперацыі ўдзельнічалі 49 супрацоўнікаў Памежнай службы.

ав

Літва хоча пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю нават на балотах

19.09.2023 08:52
Зараз агароджы і калючы дрот ёсць на каля 550 км 679-кіламетровай мяжы Літвы з Беларуссю.