Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміў, што польскае войска неўзабаве будзе аснашчана сучаснай тэхнікай. Сярод іх танкі Abrams і ракетныя ўстаноўкі HIMARS.
Марыюш Блашчак таксама паведаміў, што польскае войска атрымае 96 верталётаў Apache. Ён адзначыў, што гэтыя верталёты разам з танкамі будуць адказваць за закрыццё так званай Берасцейскай брамы. Палітык дадаў, што яны стануць непераадольным барʼерам.
Міністр зазначыў, што мэта ўраду – стварыць моцную армію, каб стрымліваць патэнцыйнага ворага.
Міністр Марыюш Блашчак абвясціў, што армія будзе абараняць усю тэрыторыю краіны, а не як плянавалася ў 2011 годзе падчас кіравання ўрада партыяй «Грамадзянская платформа – Польская сялянская партыя» – толькі ад лініі Віслы.
ПР/юл