Беларуская Служба

Павел Латушка сустрэўся ў Познані з беларускай дыяспарай

29.09.2023 07:31
На спатканне з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам сабралася каля паўсотні чалавек. 
Аўдыё
  • Павел Латушка 28 верасня сустрэўся ў Познані з беларускай дыяспарай
Сустрэча Паўла Латушкі з белаусамі Познаніradyjo.net/Павел Залескі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 28 верасня сустрэўся ў Познані з беларускай дыяспарай. Спектр прагучаўшых пытанняў: ад таго, як быць з пашпартам, які сканчаецца, да таго, як будзе праводзіцца люстрацыя ў новай Беларусі.

На спатканне з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам сабралася каля паўсотні чалавек. Сустрэча адбывалася ў форме пытанняў і адказаў.

Пытанняў было шмат і найперш яны датычылі праблемаў, якія звязаныя з пратэрмінаванымі пашпартамі, легалізацыяй і іншымі. Кіраўнік антыкрызіснага ўпраўлення даваў канкрэтныя парады і заклікаў людзей акамуляваць іх, каб потым сумесна звяртацца ў дзяржаўныя органы для іх вырашэння.

Цікавіла сабраўшыхся - ці зменіцца стаўленне да беларусаў пасля выбараў, які ў наступным месяцы адбудуцца ў Польшчы. Якія праграмы распрацоўвае кабінет Святланы Ціханоўскай для падтрымкі беларускай культуру і мовы і адукацыі ў эміграцыі, да правядзення рэформаў і люстрацыі ў краіне, калі наступіць такі час.

Адно з пытанняў уразіла спадара Латушку – як мы, прадстаўнікі дыяспары, можам дапамагчы вам у вашай працы? На што ён потым заўважыў, што такая сустрэча яго на многае матывуе.

«Я бачу, што беларусы не хочуць здавацца, яны гатовыя змагацца нават тут за мяжой і падтрымліваць дэмакратычны рух».

Павел ЗАЛЕСКІ

Фота аўтара