Беларуская Служба

Войска Польскае адмаўляе, што польскі верталёт парушыў паветраную прастору Беларусі

29.09.2023 08:08
«Да інфармацыі, якая распаўсюджваецца беларускімі рэжымнымі СМІ, трэба заўсёды падыходзіць асцярожна і разважліва, бо яна неаднаразова была элементам правакацыі і дэзынфармавала грамадскасць».
Granica polsko-białoruska
Granica polsko-białoruskatwitter.com/Straz_Graniczna

«Польскі верталёт двойчы парушыў паветраную прастору Беларусі», паведаміла ў чацвер вечарам агенцтва БелТА. Войска Польскае гэта рашуча адмаўляе.

Паводле звестак Мінска, верталёт наблізіўся да мяжы ў 15.02 па мясцовым часе і перасек яе праз 18 хвілін. Верталёт праляцеў на тэрыторыю Беларусі да 1,5 км, перадае БелТА. Верталёт павінен быў зноў перасекчы мяжу, на гэты раз у 16.22. Машына павінна была ляцець да 300 метраў.

Аднак прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Родаў Узброеных сіл падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі заявіў, што гэтая інфармацыя непраўдзівая.

– Адназначна адмаўляем. Ніякага парушэння прасторы з нашага боку не было. У нас ёсць пацверджанне нашых радыёлакацыйных сістэм і справаздач, сказаў ён.

Аператыўнае камандаванне таксама выступіла з афіцыйным паведамленнем на сайце X па гэтай справе.

«Інфармуем, што заява беларускага боку аб нібыта перасячэнні мяжы польскім верталётам не адпавядае рэчаіснасці. Гэта пацвярджаецца запісамі станцый кіравання палётам і радыёлакацыйных станцый – такой падзеі не было», – сцвярджаецца ў заяве.

Як адзначаецца, «да інфармацыі, якая распаўсюджваецца беларускімі рэжымнымі СМІ, трэба заўсёды падыходзіць асцярожна і разважліва, бо яна неаднаразова была элементам правакацыі і дэзынфармавала грамадскасць».

«Войска Польскае, насуперак пастаянным правакацыйным дзеянням Рэспублікі Беларусь, нязменна паважае і выконвае ўсе палажэнні і нормы адносна непарушнасці межаў», – чытаем у заяве.

Пра парушэнне беларускай мяжы польскім ваенным верталётам Мі-24 таксама паведамлялі беларускія памежныя службы 1 верасня. Польскі бок тады казаў пра хлусню і правакацыі з боку Беларусі.

яс