Беларуская Служба

Сёння апошні дзень вучэнняў ROUTE 604

29.09.2023 13:26
Іх мэта складаецца ў тым, каб адпрацаваць працэдуры пасадкі і ўзлёту ваенных самалётаў на дарозе агульнага карыстання
  ROUTE 604
Авіяцыйныя вучэнні ROUTE 604 Facebook / Combat Camera Poland / sierż. Rafał Samluk

Сёння апошні дзень авіяцыйных вучэнняў ROUTE 604 на ўчастку публічнай дарогі, які адмыслова прыстасаваны для пасадкі і старту самалётаў на дарозе № 604 паміж мясцовасцямі Рускова (Ruskowo) і Пшэзьдзенк Вялікі (Przeździęk Wielki).

Гэта першыя ваенныя вучэнні на публічнай дарозе за 20 гадоў, і іх мэта складаецца ў тым, каб адпрацаваць працэдуры пасадкі і ўзлёту ваенных самалётаў на дарозе агульнага карыстання, каб ВПС маглі дзейнічаць у выпадку крызісу нават пасля знішчэння базы. У іх удзельнічаюць усе тыпы авіяцыйнай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца вайскоўцамі.

Як паведаміла падпалкоўнік Магдалена Буш з Галоўнага камандавання Узброеных Сіл, сёння заходы здзяйсняюць самыя хуткія самалёты.

- Заходы адпрацоўваюць F-16, самалёты M-346 i самы вялікі польскі транспартны самалёт Hercules.

Вучэнні праходзяць на ўчастку дарогі агульнага карыстання. Гэта адмыслова пашыраны ўчастак працягласцю 3,5 кіламетра, які яшчэ некалькі дзён будзе закрыты для грамадзян.

яс