Памежная служба паведамляе, што ўчора з Беларусі ў Польшчу спрабаваў нелегальна трапіць 51 іншаземец. Сярод іх грамадзяне Ірана і Марока.
15 чалавек вярнуліся ў Беларусь, убачыўшы патрулі памежнай службы.
На ўчастку пагранзаставы ў Міхалове за пасобніцтва затрымалі двух грамадзян Грузіі. Яны збіраліся забраць мігрантаў і даставіць іх да мяжы з Германіяй.
яс