Галоўная тэма сустрэчы – важнасць выпрацоўкі стратэгіі Еўрапейскага Саюза па падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі, а таксама прымянення інструментаў ціску на рэжым Лукашэнкі.
Прапановы далейшых санкцыйных мер у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі
Падчас сустрэчы быў перададзены падрыхтаваны прадстаўніком па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і Народным антыкрызісным упраўленнем зварот, у якім абазначаны прапановы далейшых санкцыйных мер у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, сярод якіх:
- гарманізацыя санкцый ЕС у дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі;
– увядзенне квот на гандаль з трэцімі краінамі з мэтай недапушчэння магчымасці абыходу санкцый;
- прэферэнцыйнае выкарыстанне рэжыму сектаральных санкцый.
Гэтыя прапановы накіраваны на ліквідацыю шчылін у санкцыйнай палітыцы Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Расіі, якія выкарыстоўвае рэжым Лукашэнкі.
На адкрыцці Познанскага эканамічнага кангрэса пачулі пра беларусаў у Польшчы
Павел Латушка таксама выступіў на адкрыцці Познанскага эканамічнага кангрэса, падчас якога:
- адзначыў, што ў Польшчы ўжо дзейнічае каля 6000 прадпрыемстваў з беларускім капіталам і больш за 12000 індывідуальных прадпрымальнікаў-беларусаў;
- праінфармаваў аб рэпрэсіях, якія ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі ў дачыненні да беларускага грамадства, з-за якіх прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі вымушаныя пакідаць Беларусь, каб працягваць або пачынаць сваю дзейнасць на тэрыторыі суседняй дзяржавы.
У панэльнай дыскусіі «Эканоміка і глабальныя праблемы. Выклікі, якія стаяць перад Польшчай, Еўропай і светам» Павел Латушка прадставіў стратэгічныя мэты АПК, якія заключаюцца ў падтрымцы Украіны і важнасці факусавання на беларускай тэматыцы дзеянняў еўрапейскіх партнёраў у кантэксце праблем рэгіянальнай бяспекі, выкліканых вайной Расіі супраць Украіны і дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі разглядаюць Польшчу ў якасці стратэгічнага партнёра
Павел Латушка звярнуў увагу на тое, што дэмакратычныя сілы Беларусі разглядаюць Польшчу ў якасці стратэгічнага партнёра і выказаў упэўненасць, што Польшча ў перспектыве будзе зʼяўляцца акном для еўрапейскіх памкненняў беларусаў і развіцця супрацоўніцтва незалежнай Беларусі з Еўрапейскім саюзам.
На адкрыцці Познанскага эканамічнага кангрэса выступілі Міністр Польшчы па справах Еўрапейскага саюза Шымон Шынкоўскі вель Сэнк, Міністр, кіраўнік урадавага цэнтра заканадаўства Кшыштаф Шчуцкі, Дзяржсакратар, Упаўнаважаная ўрада па пытаннях супрацоўніцтва з Украінай Ядвіга Эмілевіч.
яс