У апошняе выданне The World University Rankings 2024 увайшлі 37 польскіх універсітэтаў.
THE (Times Higher Education) World University Rankings - гэта найбуйнейшы, прэстыжны глабальны рэйтынг акадэмічных універсітэтаў, які ахоплівае больш чым 100 краін. Сёлета ён адзначае сваё дваццацігоддзе.
Летась у рэйтынг упершыню трапіў Апольскі тэхналягічны ўнівэрсытэт, які ў класіфікацыі польскіх ВНУ заняў 9 месца з 32 даследчых цэнтраў. Сёлета ўстанова ўжо чацвёртая ў рэйтынгу польскіх тэхнічных ВНУ.
«Для нашай акадэмічнай супольнасці гэта добрая нагода для гонару, тым больш, што вынікамі рэйтынгу карыстаюцца як абітурыенты ВНУ, так і замежныя навукоўцы, якія шукаюць універсітэт для правядзення сваіх даследаванняў», — падкрэсліў праф. Марцін Лорэнц, рэктар Апольскага ўніверсітэта.
У сёлетні рэйтынг увайшлі больш за 1900 ВНУ са 108 краін. У сусветным маштабе Апольскі тэхналагічны ўніверсітэт захаваў свае пазіцыі з папярэдняга года, займаючы месца ў дыяпазоне 1201-1500 побач з такімі ВНУ, як Варшаўскі тэхналагічны ўніверсітэт, Сілезскі тэхналагічны ўніверсітэт і Познаньскі тэхналагічны ўніверсітэт, атрымаўшы адзін з лепшых вынікаў сярод 37 польскіх ВНУ, якія трапілі ў цяперашні рэйтынг.
Рэйтынг THE ацэньвае ўніверсітэты з пункту гледжання якасці навучання, даследавання, перадачы ведаў і міжнародных перспектыў.
PAP