Сёлетні рост ВУП Польшчы чакаецца на ўзроўні 0,5%, прагназуюць аналітыкі банку PKO Bank Polski – найбольшай банкаўскай установы ў краіне. Паводле эканамістаў банку, рост будзе сістэматычна павялічвацца.
Згодна з прагнозамі, у 2024 годзе рост ВУП Польшчы складзе 4%. Аналітыкі мяркуюць, што пры гэтым таксама зменшыцца інфляцыя, якая актуальна ў Польшчы з’яўляецца адной з вышэйшых у Еўрасаюзе. У чарговыя гады рост складзе 4-5%.
Эканамісты банку таксама зазначаюць, што, нягледзячы на насычанасць рынку працы, не прадбачыцца росту беспрацоўя.
вс