У Беластоку пачаўся тэатральны фестываль «Напрамак Усход». У ім прымаюць удзел тэатры з Беларусі, Арменіі, Літвы, Паўночнай Македоніі і Польшчы. Тэатральны форум працягнецца да 15 кастрычніка.
Сёлета фестываль пройдзе сёмы па ліку раз. Яго арганізатарам з’яўляецца Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі. Ідэя мерапрыемства заключаецца ў прэзентацыі жыхарам Беластоку і рэгіёну тэатральнага мастацтва замежных краін, перш за ўсё з дзяржаў, размешчаных за ўсходняй польскай мяжой.
На фестывалі, у прыватнасці, адбудзецца прапрэм’ера беларускага спектаклю «Святло ў цемры». Гэта супольны праект Тутэйшага тэатру і Фонду «Тутака». Драматычны твор напісаны на аснове тэкстаў і біяграфій творцаў, рэпрэсаваных у Беларусі ў 1937 годзе.
Пасля кожнай пастаноўкі гледачы маюць магчымасць сустрэцца з творцамі, якія задзейнічаныя ў спектаклі.
вс