Беларуская Служба

Польшча перадала Украіне першыя адрамантаваныя танкі Leopard

02.10.2023 21:03
Танкі праходзяць рамонт на заводзе дзяржаўнага польскага зброевага канцэрну PGZ. 
  Leopard         PGZ
Украінскія танкі Leopard праходзяць рамонт на заводзе дзяржаўнага польскага зброевага канцэрну PGZ крыніца: Polska Grupa Zbrojeniowa

Польшча перадала Украіне першыя танкі Leopard, якія былі адрамантаваныя на заводзе дзяржаўнага польскага зброевага канцэрну PGZ. Надалей працягваюцца працы па рамонце астатніх машын.

«Ужо больш за год мы працуем праз спецыялізаваную кампанію PGZ Service Orel у рамках устаноўленых адносін з украінскім бокам, абслугоўваючы цяжкае ўзбраенне на месцах, недалёка ад лініі фронту. Гэта сведчыць аб тым, што нашым галоўным прыярытэтам з'яўляецца аказанне рэальнай ваеннай дапамогі», – паведаміў канцэрн PGZ у сацсетцы X.

Кампанія таксама зазначыла, што пастаянна пашырае супрацоўніцтва па пастаўках украінскаму боку боепрыпасаў, запасных частак і абслугоўванню абсталявання.

Летам бягучага года міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што на польскай тэрыторыі пачаў працаваць цэнтр па рамонце і тэхнічным абслугоўванні танкаў Leopard, якія выкарыстоўваюцца на полі бою ва Украіне. Яго адкрылі ў горадзе Глівіцэ на паўднёвым-захадзе Польшчы на вытворчых магутнасцях канцэрну PGZ.

вс