24 замежнікі ў панядзелак спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Каля Белавежы 11 чалавек перайшлі памежную раку Правёлку – паведамляе Памежная служба ў зводцы за мінулыя суткі.
Паступалі паведамленні аб новых інцыдэнтах з удзелам нелегальных мігрантаў. Каля Мельніка група з 10 замежнікаў закідала польскія патрулі камянямі, ніхто не пацярпеў – паведаміла ў аўторак раніцай Памежная служба ў Твітэры, прымацаваўшы да гэтага запісу кароткае відэа.
Паводле звестак Памежнай службы, з пачатку года на польска-беларускай мяжы больш за 21,8 тысячы чалавек спрабавалі незаконна перасекчы мяжу. У сакавіку і красавіку такіх спробаў было прыкладна па 2,5 тысячы, у траўні каля 3 тыс. У чэрвені іх было зафіксавана амаль 3 тысячы, у ліпені – 4 тыс., жніўні – амаль 2,8 тыс., а ў верасні – менш за 1,1 тыс.
Нелегальныя мігранты, затрыманыя сёлета супрацоўнікамі Падляшскага аддзелу Памежнай службы, паходзілі з больш чым 50 краін.
На мяжы з Беларуссю працягласцю 186 км у 2022 годзе пабудавана сталёвая агароджа вышынёй 5,5 метра, якая з'яўляецца асноўным элементам абароны гэтай мяжы ад нелегальнай міграцыі. Яе дапаўняе сістэма камер і датчыкаў, якая створана на 206 км гэтай мяжы і цалкам выкарыстоўваецца польскімі памежнымі службамі.
Памежная служба шукае падрадчыка для мантажу электроннага сістэмы на рацэ Буг уздоўж мяжы з Беларуссю ў Люблінскім ваяводстве. Меры бяспекі будуць пабудаваны на працягу 172 км, і плануецца, што ўстаноўка ўключае ў сябе, сярод іншага: каля 4,5 тысяч дзённа-начных і цеплавых камер і 1,8 тысяч слупоў для камер. Цэнтр назірання будзе створаны ў штаб-кватэры Надбужанскага аддзела Памежнай службы ў Хэлме.
ав