Беларуская Служба

Польшча аднаўляе часовы памежны кантроль на мяжы са Славакіяй

03.10.2023 10:48
Гэта рашэнне ўступае ў сілу сёння апоўначы.
Міністр Марыюш КамінскіPAP/Leszek Szymański

Урад вырашыў аднавіць часовы памежны кантроль на мяжы са Славакіяй, паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі. Гэта рашэнне ўступае ў сілу сёння апоўначы.

У адпаведнасці з рэгламентам Шэнгенскай групы, у надзвычайнай сітуацыі краіна Еўрасаюза можа ўвесці такі кантроль.

Як паведаміў міністр Марыюш Камінскі, колькасць нелегальных мігрантаў у Славаччыне павялічылася амаль на тысячу працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Ён дадаў, што праз Польшчу некаторыя замежнікі едуць у Германію і іншыя краіны Еўрасаюзу.

Міністр паведаміў, што ў адпаведнасці з палажэннем часовы памежны кантроль на мяжы са Славакіяй будзе ўведзены спачатку на 10 дзён, але, хутчэй за ўсё, будзе прадоўжаны.

Чэхія ў каардынацыі з Польшчай таксама аднаўляе кантроль на мяжы са Славакіяй. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Чэхіі Віт Ракушан. Выбарачныя праверкі на чэшска-славацкай мяжы будуць дзейнічаць з паўночы да 13 кастрычніка і могуць быць прадоўжаны ў залежнасці ад бягучай сітуацыі.

ав

24 замежнікі ў панядзелак спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

03.10.2023 09:42
Каля Мельніка група з 10 замежнікаў закідала польскія патрулі камянямі, ніхто не пацярпеў.