Інстытут Палоніка (Instytut Polonika) за пяць гадоў свайго існавання рэалізаваў 530 праектаў у 20 розных краінах свету. Гэта былі вялікія і не вельмі праекты, у якіх адна мэта – ахова польскай нацыянальнай спадчыны.
У Хэлме заўтра адкрыецца выстава «Падарожжа ў невядомае з Інстытутам Палонікі», на якой будуць паказаныя постаці з 13 гарадоў у розных частках свету, звязаныя з Польшчай, расказвае прэс-сакратар інстытуту Лукрэцыя Яшэўская:
-Выстава вучыць, што наведваючы свет можна пабачыць, на колькі шмат месцаў звязаныя з Польшчай. Мы паказваем постаці, якія не вельмі вядомыя. Гэта, напрыклад, Сара Ліпская з ЗША. Мала вядомая, але яна насамрэч мела велізарны ўплыў на тое, як выглядала ілюстрацыі ў ЗША. Польская скульптурка, мастачка, графік, праектантка касцюмаў, яе працы дагэтуль знаходзяцца ў музеі Парыжа. Усе аб’екты, якія знаходзяцца на гэтай выставе, там не без прычыны. Яны моцна ўкарэненыя ў праектах, якія рэалізоўвае наш інстытут.
Выстава «Падарожжа ў невядомае з Інстытутам Палоніка» складаецца з дзвюх частак. Першая – гэта васямнаццаць шырокафарматных пано, на якіх прадстаўлены выбраныя праекты. Другая частка – мультымедыйная, дзе будуць прадстаўлены, у тым ліку, фільмы для дзяцей, падлеткаў і дарослых пра матэрыяльную культурную спадчыну ў замежжы.
ав