Беларуская Служба

Рада манетарнай палітыкі панізіла працэнтную стаўку

04.10.2023 17:28
Савет па манетарнай палітыцы знізіў працэнтную стаўку на чвэрць адсоткавага пункта. Гэта азначае, што людзі, якія выплачваюць крэдыты ў злотых, будуць плаціць менш.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Kamil Zajaczkowski

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк сказаў, што гэтае рашэнне адпавядае прагнозам большасці эканамістаў і ў той жа час з'яўляецца нечаканасцю для ўдзельнікаў фінансавага рынку, якія чакалі большага зніжэння. Таму, як тлумачыць эканаміст, пасля абвяшчэння рашэння Рады манетарнай палітыкі злоты ўмацаваўся. Пётр Буяк лічыць, што ў бліжэйшыя месяцы Рада па манетарнай палітыцы працягне цыкл зніжэння працэнтных ставак.

Ад заўтрашняга дня базавая працэнтная стаўка Нацыянальнага банку Польшчы складзе 5,75 працэнта.

IAR/вх