Інстытуты лакальнай памяці будуць стварацца і мадэрнізавацца па ўсёй Польшчы. Дзеля гэтага адмыслова створана дзяржавай праграма «Палата памяці». На першы выпуск паступіла больш за 160 заявак, падтрымку атрымаюць 40 суб'ектаў.
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі падкрэсліў, што акрамя музеяў трэба будаваць і меншыя інстытуцыі памяці: рэгіянальныя і мясцовыя Палаты памяці, ці, як ён казаў, міні-музеі.
Праекты пры падтрымцы міністэрства будуць рэалізоўвацца з 1 студзеня 2024 года.
Праграма адрасавана грамадскім арганізацыям, асацыяцыям і фондам, а таксама мясцовым дзяржаўным установам культуры муніцыпальнага ўзроўню – музеям, культурным цэнтрам і бібліятэкам, у структурах якіх дзейнічаюць або будуць адкрывацца «Палаты памяці».
Рэалізацыяй праграмы займаецца Нацыянальны інстытут музеяў, які аказвае фінансавую, арганізацыйную і экспертную падтрымку больш чым тысячы музеяў краіны.
Набор новых бенефіцыяраў плануецца арганізоўваць кожныя два гады.
яс