Беларуская Служба

Польскае тэлебачанне запрашае палітычных лідараў на дэбаты, але не ўсе прымуць удзел

06.10.2023 10:45
15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Лідар «Грамадзянскай кааліцыі» Дональд Туск паведаміў, што прыедзе на дэбаты, арганізаваныя ў панядзелак Польскім тэлебачаннем. Ён таксама звярнуўся да старшыні кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага таксама з'явіцца ў студыі. – Можа, у цябе хопіць смеласці дэбатаваць са мной на вашым тэлебачанні. Я буду там, – сказаў лідар галоўнай апазіцыйнай партыі Польшчы.

- Я павінен падзяліцца з вамі дылемай. Мяне пытаюць, ці буду я ўдзельнічаць у дэбатах, у тым ліку з Тускам, – сказаў Яраслаў Качыньскі. – Але ў мяне на гэты дзень запланавана сустрэча ў Пшысучы і размовы пра вёску. Дык ці варта мне выбіраць размову з хлусам і цалкам залежным ад іншых чалавекам?

Так Яраслаў Качыньскі адказаў на пытанне, ці будзе ён удзельнічаць у дэбаце з Дональдам Тускам.

Свой удзел пацвердзіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

ав

Мігранты з'яўляюцца адной з тэм выбарчай кампаніі ў Польшчы

05.10.2023 12:27
Еўрасаюз дыскутуе пра абавязкі краін-чальцоў на фоне міграцыйнага крызісу.